15:24 19 мая 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.09
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.23
Капліца ў Лондане

Беларуская царква трапіла ў топ-50 найпрыгажэйшых будынкаў Лондана

© Photo: Facebook / Архитектура храма
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3210

Капліца беларускай суполкі ў Лондане стала першым цалкам драўляным будынкам, узведзеным у сталіцы Вялікабрытаніі з часоў вялікага пажару 1666 года.

МІНСК, 27 мая — Sputnik. Мемарыяльная грэка-каталіцкая капліца, пабудаваная членамі беларускай дыяспары ў Лондане, атрымала прэстыжную прэмію Каралеўскага інстытута архітэктараў (RIBA London Award 2017).

Капліца была ўзведзена ў памяць пра ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Будаўніцтва храма было завершана ў канцы 2016 года. Капліца выбудавана з дрэва і знаходзіцца ў паўночным Лондане, аўтарам праекта з'яўляецца брытанскі архітэктар кітайскага паходжання Со Цзыўань.

Паводле інфармацыі RIBA, капліца ў 2017 годзе стала адным з 50 самых прыгожых будынкаў Лондана дзякуючы не толькі натуральным матэрыялам — яна поўнасцю пабудавана з дрэва, але і арыгінальнаму дызайнерскаму рашэнню з натуральным асвятленнем унутранага аб'ёму.

Капліца беларускай суполкі ў Лондане стала першым цалкам драўляным будынкам, узведзеным у сталіцы Вялікабрытаніі з часоў вялікага пажару 1666 года.

Тэги:
архітэктура, Вялікабрытанія, Лондан

Галоўныя тэмы