11:17 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Святлана Алексіевіч, архіўнае фота

Алексіевіч прафінансавала выданне біяграфіі Уладзіміра Дубоўкі

© REUTERS / Stringer
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
5122

Кніга, прысвечаная беларускаму паэту Уладзіміру Дубоўке, выйшла ў серыі "Беларуская мемуарная бібліятэка" выдавецтва "Лімарыус".

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. Выданне кнігі "Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго" прафінансавала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, пра гэта паведаміла ў сваім Facebook пісьменніца Ганна Севярынец.

"Сёння — нечакана! — вярнуўся з друкарні мой Дубоўка:) Маю на руках аўтарскія экзэмпляры — такім чынам дакументальная біяграфія Уладзіміра Дубоўкі ўжо існуе. Па-першае, хацела б выказаць шчырую падзяку фундатару выдання, чалавеку, які прафінансаваў з'яўленне кнігі на свет — лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Александраўне Алексіевіч", — напісала аўтар выдання.

Кніга, прысвечаная беларускаму паэту Уладзіміру Дубоўке, выйшла ў серыі "Беларуская мемуарная бібліятэка" выдавецтва "Лімарыус".

Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці, скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за зборнік вершаў "Палеская рапсодыя". Памёр 20 сакавіка 1976 года ў Маскве.

Тэги:
біяграфія, кніга, Ганна Севярынец, Уладзімір Дубоўка, Святлана Алексіевіч, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы