11:01 22 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Кадр з фільма Трансформеры: апошні рыцар

Новыя "Трансформеры" ўпэўнена ўзначалілі беларускі пракат

© Фото: УП "Киновидепрокат"
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
710

Перахапіць лідэрства на мінулым тыдні не змаглі ні "Тачкі 3", ні новая "Мумія" з Томам Крузам.

МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Фільм "Трансформеры: апошні рыцар" узначаліў кінапракат па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

Новыя "Трансформеры" выйшлі ў беларускі пракат 22 чэрвеня і выклікалі ажыятаж у гледачоў. За некалькі дзён толькі ў дзяржаўных кінатэатрах Мінска навінку паглядзелі звыш 40 тысяч чалавек. Касавыя зборы ў Мінску "Трансформераў" перавысілі 112 тысяч рублёў.

На другім месцы па зборах — "Тачкі 3" і амаль 65 тысяч рублёў, трэці радок заняў баявік "Мумія" і 29,5 тысяч рублёў.

У топ-5 па касавых зборах у Мінску таксама ўвайшлі "Піраты Карыбскага мора" (18,5 тысяч рублёў) і камедыя "Вельмі дрэнныя дзяўчынкі" (14 тысяч рублёў).

У міжнародным пракаце новыя "Трансформеры" у прэм'ерныя выхадныя зарабілі адразу $ 265,3 мільёна — такім чынам, карціна можа разлічваць на пераадоленне сумарнай адзнакі збораў у $800 мільёнаў.

Тэги:
кінаафіша, кіно, Кінаіндустрыя, "Кінавідэапракат", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы