23:11 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Купалле ў Вязынцы, архіўнае фота

"Беларускае Купалле" пройдзе ў Даўгаўпілсе

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Самая чароўная пара ў годзе - Купалле (15)
4720

Падчас святкавання Купалля ў Даўгаўпілсе можна будзе наведаць майстар-класы, паслухаць выступленні музычных калектываў і нават узяць удзел у квэсце па пошуку папараць-кветкі.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. У пятніцу, 7 ліпеня ў Даўгаўпілсе пройдзе свята "Беларускае Купалле", паведамляе Sputnik Латвія.

Свята будзе праходзіць у парку Дубровіна.

Святкаванне Купалля ў Даўгаўпілсе стала традыцыяй. Штогод свята мяняе фармат, сёлета плануецца правядзенне свята-квэста.

А 16-й гадзіне пачнецца Інфармацыйны дзень, падчас якога на вялікай сцэне і ў намётах нацыянальна-культурныя цэнтры і грамадства, дзяржаўныя структуры будуць рэкламаваць свае паслугі, прапаноўваць цікавыя заняткі ў майстэрнях і "Карусель вакансій".

А 18-й пачнецца канцэрт "Беларускае Купалле". У праграме ўдзельнічаюць калектывы Цэнтра беларускай культуры — ансамбль народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", харавая капэла "Спадчына", тэатральная студыя "Паўлінка", а таксама фальклорна-харэаграфічны ансамбль з Полацка (Беларусь). Народныя прыкметы і павер'і, песні, танцы, карагоды — усё аб святкаванні самай кароткай і самай чароўнай ночы ў годзе вы даведаецеся на свяце Купалля.

Увечары распачнеца квэст па пошуку папараць-кветкі — удзельнікам трэба будзе прайсці некалькі станцый, выканаўшы нескладаныя заданні: зрабіць паштоўку з выцінанкай (аплікацыя), адгадаць склад гаючай гарбаты, пакінуць запіску на дрэве жаданняў, скласці слова-падказку і знайсці месца, дзе хаваецца кветка шчасця.

А 18-й пачне працаваць і творчая майстэрня "Купальскі вянок", на якой кожны жадаючы зможа навучыцца плесці вянок з лугавых траў і кветак ці проста сабраць букецік.

Для беларусаў свята Купалле — адно з самых старажытных і шанаваных, прысвечаны яно сонцу і росквіту зямлі. Яно таксама мае магічныя рытуалы і традыцыі, праходзіць з песнямі, карагодамі, пошукамі чароўнай папараць-кветкі, скачкамі праз вогнішча, пляценнем вянкоў і зборам зёлак. 

Тэмы:
Самая чароўная пара ў годзе - Купалле (15)
Тэги:
Нацыянальная культура, Купалле, Латвія

Галоўныя тэмы