21:51 21 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Спявачка Зара

"Славянскі базар" распачаўся з канцэрта Зары

© Фото: Сергей Серебро / БелаПАН
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар-2017" (18)
2310

Расійская артыстка выступіла пры аншлагу і ўразіла гледачоў, выканаўшы беларускую "Купалінку".

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стартаваў напярэдадні ўвечары сольным канцэртам спявачкі Зары.

Урачыстае адкрыццё "Славянскага базару" адбудзецца ў Віцебску 13 ліпеня, аднак ужо з панядзелка ў летнім амфітэатры і па ўсім горадзе праходзяць мерапрыемствы фестывалю.

Першы канцэрт у межах 26-га "Славянскага базару" дала заслужаная артыстка Расіі — спявачка Зара. Яна выступіла ў панядзелак увечары пры аншлагу ў летнім амфітэатры і скарыла гледачоў выкананнем беларускай народнай песні "Купалінка".

Сама Зара прызналася журналістам, што для кожнага артыста важна выступіць на сцэне ў Віцебску.

"Родныя, не хопіць усіх слоў, каб выказаць падзяку за такі цёплы прыём!" — напісала пазней спявачка ў сваім акаўнце Instagram.

Спявачка запэўніла, што яна і ўся каманда выклаліся максімальна. Дарэчы, акампанаваў спявачцы прэзідэнцкі аркестр Беларусі.

"І, на мой погляд, усё прайшло так шчыра і па-сапраўднаму, што нам не хацелася пакідаць сцэну", — запэўніла артыстка ў сацыяльных сетках і назвала выступ у летнім амфітэатры "галоўнай узнагародай".

Карыстальнікі сацыяльных сетак, што наведалі канцэрт Зары, таксама засталіся задаволеныя выступленнем — яны прызнаюцца, што ўсё прайшло на вышэйшым узроўні, а выканаўца зарадзіў іх сваёй энергетыкай.

Тэмы:
"Славянскі базар-2017" (18)
Тэги:
Канцэрт, Славянскі базар у Віцебску, Віцебск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы