21:48 21 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Праектар, архіўнае фота

"Беларусьфільм" здымае сямейную кінастужку

© Pexels
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4420

На галоўныя дзіцячыя ролі зацверджаны ўдзельнік украінскага шоу "Украіна мае талент. Дзеці - 2" Арцём Венгеровіч і беларуска Даша Кірэева.

МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Новы мастацкі фільм пад працоўнай назвай "Тум-Пабі-дум" будзе здадзены ўжо ў гэтым годзе, паведамілі ў прэс-службе "Беларусьфільма".

Рэжысёрам выступае заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, прэміі "Залаты арол" Вячаслаў Нікіфараў.

"Ідэя карціны ўзнікла ў рэжысёра 15 гадоў таму, і ўвесь гэты час чакала свайго ўвасаблення. Сцэнар напісалі Вячаслаў Нікіфараў і Дзмітрый Міхлееў. Аператар-пастаноўшчык Павел Зубрыцкі, мастак-пастаноўшчык Дзмітрый Мохаў", — распавялі на кінастудыі.

Стужка будзе знятая ў рэдкім для айчыннага кінематографа, але вельмі запатрабаваным на рынку жанры сямейнага фільма.

На галоўныя дзіцячыя ролі зацверджаны ўдзельнік украінскага шоу "Украіна мае талент. Дзеці — 2" Арцём Венгеровіч і беларуска Даша Кірэева. На дарослыя — Валерыя Арланава, Павел Харланчук, Вольга Клебановіч, Аляксей Шэдзько.

"Здымкі часткова будуць праходзіць у адным з дзіцячых дамоў Беларусі", — адзначылі на "Беларусьфільме".

По теме

"Беларусьфільм" рыхтуе анімацыйны фільм пра Вялікую Айчынную
"Першадрук" уразіў бы Скарыну
Тэги:
кіно, Беларусьфільм, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы