21:49 21 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Артысты на сцэне Славянского базара ў Віцебску

Гран-пры "Славянскага базару" так і не ўручылі

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Славянскі базар-2017" (18)
1110

Уладальнікаў першых прэмій аб'явілі на канцэрце-закрыцці XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў, лепшы вынік з невялікім адрывам ад беларускага выканаўцы Ягора Шаранкова паказаў канкурсант з Украіны Улад Сытнік.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Імёны пераможцаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" былі абвешчаныя ў панядзелак увечары на канцэрце-закрыцці XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Першая прэмія дасталася Уладу Сытніку з Украіны. Прычым, каб вызначыць пераможцу, журы прыйшлося правесці дадатковае галасаванне. Паколькі па выніках двух конкурсных дзён украінец Сытнік і прадстаўнік Беларусі Ягор Шаранкоў набралі аднолькавую колькасць балаў — па 151.

З-за адсутнасці розніцы ў балах ва ўладальнікаў першай і другой прэмій, журы вырашыла не ўручаць Гран-пры.

Як уладальніку першай прэміі Сытніку на сцэне Летняга амфітэатра ўручылі дыплом, спецыяльны прыз "Ліра" і грашовую прэмію ў памеры 15 тысяч долараў ЗША. Шаранкову таксама дасталіся дыплом, "Ліра" і 10 тысяч.

Дыплом, прыз "Ліра" і пяць тысяч долараў таксама ўручылі ўладальніцы трэцяй прэміі Нэвене Бажовіч з Сербіі. Расіянку Лілію Вельтман спецыяльным прызам і прэміяй у дзве тысячы долараў адзначыла Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія "Мір" — за высокае майстэрства ў захаванні нацыянальных традыцый.

Расіянка Вельтман і беларус Шаранкоў адзначаны таксама спецпрызам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, Ягор Шаранкоў атрымаў таксама спецпрэмію імя Уладзіміра Мулявіна "За лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства".

У канцэрце-закрыцці, апроч фіналістаў конкурсу, прынялі ўдзел зоркі — Ларыса Доліна, Валерый Меладзе, Стас Міхайлаў, Таццяна Буланава і іншыя папулярныя артысты.

Нягледзячы на афіцыйнае закрыццё фестывалю, канцэрты і культурныя падзеі ў Віцебску працягваюцца. У аўторак на сцэну Летняга амфітэатра выйдзе Ягор Крыд, а ў сераду перад віцебскай публікай выступіць яшчэ гурт "Сплин".

Тэмы:
"Славянскі базар-2017" (18)

По теме

"Славянскі базар-2017"
Тэги:
Фестываль, Музыка, Славянскі базар у Віцебску, Ягор Шаранкоў, Віцебск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы