Depeche Mode абвесціць дату канцэрту ў Мінску праз некалькі дзён

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкГурт Depeche Mode, архіўнае фота
Гурт Depeche Mode, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія прыхільнікі калектыву даведаюцца пра дату пераносу выступу ўжо на гэтым тыдні.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Легендарная брытанская група Depeche Mode плануе зімой правесці ў Мінску канцэрт замест адмененага 17 ліпеня, адпаведная інфармацыя была распаўсюджана калектывам у сераду.

Концерт не состоялся: как поклонники Depeche Mode ждали у Минск-Арены - Sputnik Беларусь
Відэа
Канцэрт не адбыўся: як прыхільнікі Depeche Mode чакалі ля Мінск-Арэны

Выступ Depeche Mode на "Мінск-Арэне" ў беларускай сталіцы не адбыўся з-за раптоўнай хваробы саліста калектыву — Дэйва Гаана. Ён з-за праблем са страўнікам быў шпіталізаваны ў 9-ы мінскі шпіталь. Выпісалі музыканта раніцай 18 ліпеня, і гурт адразу накіраваўся ў Кіеў.

"Мы прыносім прабачэнні за затрымку ў прадастаўленні дадатковай інфармацыі аб тым, ці зможам мы перанесці шоў і вярнуцца ў Мінск у зімовы перыяд. Мы працуем, каб прааналізаваць усе магчымыя варыянты для змены раскладу тура", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі групы, беларускія прыхільнікі атрымаюць дадзеныя аб даце пераносу канцэрту ў бліжэйшыя некалькі дзён — ужо на гэтым тыдні.

Як раней паведамляў Sputnik, Гаан правёў ноч у РНПЦ транспланталогіі пры 9-й клінічнай бальніцы. Па выніках аналізаў, ніякіх старонніх прэпаратаў ці стымулятараў у яго крыві выяўлена не было.

На зіму ў Depeche Mode запланавана 25 канцэртаў, у тым ліку ў Францыі, Італіі, Германіі, Нідэрландах, Польшчы, Латвіі і Літве. Апошняе зімовае выступленне калектыва адбудзецца 25 лютага ў Маскве — у СК "Алімпійскі".

Стужка навiн
0