14:09 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Макет помніка ваенным журналістам

Памятны знак ваенным журналістам установяць у Клічаве

© Фото: Магілёўскі аблвыканкам
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1810

Памятны знак у Клічаве стане першай буйной скульптурнай кампазіцыяй, якая ўвекавечыць подзвіг журналістаў-франтавікоў Магілёўскай вобласці.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Памятны знак журналістам Магілёўшчыны, якія працавалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, плануюць усталяваць у Клічаве, паведамілі Sputnik у Магілёўскім аблвыканкаме.

"Ваенныя карэспандэнты не толькі са зброяй у руках, але і важкім, праўдзівым словам змагаліся з ненавісным ворагам. У дзесяці раёнах заходняй часткі Магілёўскай вобласці, дзе найбольш моцна быў разгорнуты партызанскі рух, за гады вайны выпусцілі 420 нумароў газет агульным тыражом 161,6 тыс. асобнікаў і 618 розных улётак у колькасці каля 200 тыс. штук", — распавяла старшыня абласной структуры БСЖ Святлана Шутава.

Як рассказалі ў прэс-службе, месца ўстаноўкі скульптурнай кампазіцыі абрана невыпадкова. Усакінскія лясы ў Клічаўскім раёне ў гады вайны былі цэнтрам партызанскага руху Магілёўшчыны. Менавіта тут выдаваліся Клічаўскі "Голас партызана", абласная газета "За Радзіму"? знаходзіліся друкаваныя органы Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага райкамаў партыі.

Газета "За Радзіму" выходзіла з сакавіка 1943 году да жніўня 1956 года, а пасля змяніла назву на "Магілёўскую праўду", якая выпускаецца да сённяшняга дня і ў студзені 2018 года адзначыць 100-годдзе.

Старшыня абласной структуры Беларускага саюза журналістаў Святлана Шутава
Старшыня абласной структуры Беларускага саюза журналістаў Святлана Шутава

Па словах Святланы Шутавай, памятны знак у Клічаве стане першай буйной скульптурнай кампазіцыяй, якая ўвекавечыць подзвіг журналістаў-франтавікоў рэгіёну. Да гэтага на тэрыторыі вобласці былі ўстаноўленыя дзве невялікія мемарыяльныя дошкі, прысвечаныя майстрам пяра.

Плануецца, што кампазіцыя будзе ўмоўна складацца з двух частак. Асновай стане пастамент з прыроднага каменя круглявай формы, дзе размесцяць гранітныя ўлёткі. На адну з іх нанясуць надпіс "За Радзіму". Завяршальным элементам кампазіцыі стане ручка-пяро.

Тэги:
журналисты, памятник, Вялікая Айчынная вайна, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Магілёўская вобласць
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы