Беларускія Мадонны прадстаўленыя ў Арт-цэнтры Марка Роткі

© Photo : Асабісты архіў Аляксея КузьмічаВыстава Аляксея Кузьміча ў Даўгапілсе
Выстава Аляксея Кузьміча ў Даўгапілсе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведвальнікам Цэнтра Роткі на працягу месяца даступныя да прагляду 13 Мадонн Аляксея Кузьміча.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. У Цэнтры мастацтваў Марка Роткі ў Даўгаўпілсе адкрылася выстава "Храм Мадонны" беларускага мастака Аляксея Кузьміча, паведамілі Sputnik арганізатары.

На выставе Аляксея Кузьміча ў Рызе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мастацтвазнаўца: Кузьміч і яго мадонны - гэта самастойная гісторыя

Адкрыццё выставы суправаджалася выступленнем ансамбля Цэнтра беларускай культуры і трансляцыяй фільма пра мастака. Наведвальнікам Цэнтра Роткі на працягу месяца даступныя да прагляду 13 Мадонн Аляксея Кузьміча.

"Выставачны праект, прысвечаны нашаму знакамітаму мастаку, пабываў у многіх гарадах Еўропы, яго бачылі жыхары Рыгі, Берліна, Парыжа, Таліна і вось зараз дасягнуў ён Даўгаўпілса", — сказаў генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў.

© Photo : Асабісты архіў Аляксея КузьмічаАляксей Кузьміч малодшы прэзентаваў кнігу, прысвечаную свайму бацьку
Аляксей Кузьміч малодшы прэзентаваў кнігу, прысвечаную свайму бацьку - Sputnik Беларусь
Аляксей Кузьміч малодшы прэзентаваў кнігу, прысвечаную свайму бацьку

Куратар экспазіцыі Аляксей Кузьміч (малодшы) распавёў, што на зборны вобраз Мадонны бацьку ўсё жыццё натхняла мама. Сын на працягу двух гадоў працаваў над кнігай пра тату. У зборнік увайшлі ўспаміны пра мастака, фрагменты яго дзённікаў, вершы. Выданне багата на фотаздымкі і ілюстравана рэпрадукцыямі карцін. Аўтар падарыў кнігу Цэнтру мастацтваў Марка Роткі.

Выстава будзе доўжыцца да 10 верасня.

© Photo : Асабісты архіў Аляксея КузьмічаМадонны Аляксея Кузьміча
Мадонны Аляксея Кузьміча - Sputnik Беларусь
Мадонны Аляксея Кузьміча

Аляксей Кузьміч (1945-2013) — жывапісец, акадэмік. Прафесійны мастак, які атрымаў адукацыю ў мастацкай школе ім. Сурыкава (Краснаярск, Расія) і ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (Мінск, Беларусь).

Стужка навiн
0