17:57 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Андрэй Канчалоўскі архіўнае фота

Рэжысёр Андрэй Канчалоўскі святкуе 80-годдзе

© Sputnik/ Геннадий Авраменко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
810

Канчалоўскі дамогся поспеху ў Галівудзе, але вярнуўся ў Расію і падарыў суайчыннікам масу годных кінапрац.

МІНСК, 20 жні — Sputnik. Расійскі рэжысёр тэатра і кіно Андрэй Канчалоўскі адзначае юбілей — у гэтую нядзелю народнаму артысту РФ спаўняецца 80 гадоў.

Будучы паспяховы рэжысёр і сцэнарыст нарадзіўся ў Маскве ў знакамітай сям'і пісьменніка Сяргея Міхалкова і паэткі Наталлі Канчалоўскай. Андрэй Сяргеевіч вучыўся па класе фартэпіяна ў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі, аднак навучанне не скончыў. Маладога чалавека прыцягнуў свет кінематографа, і ён стаў студэнтам рэжысёрскага факультэта УДIК (майстэрня Міхаіла Рома).

У студэнцтве Канчалоўскі здымаўся як акцёр у эпізадычных ролях, напісаў з Андрэем Таркоўскім сцэнар фільма "Іванава дзяцінства".

Свой першы фільм "Хлопчык і голуб" Канчалоўскі зняў у 1962 годзе. Затым рэжысёр выпусціў кінакарціны "Першы настаўнік", "Гісторыя Асі Клячынай, якая кахала, ды не выйшла замуж".

Андрэй Канчалоўскі зрабіў экранізацыю "Дваранскага гнязда" Тургенева, а па п'есе Чэхава зняў фільм "Дзядзька Ваня".

У 1980-я гады расійскі рэжысёр працаваў у Галівудзе і зняў фільмы, якія ўвайшлі ў сусветныя кінаэнцыклапедыі: "Узлюбленыя Марыі", "Цягнік-уцякач", "Сарамлівыя людзі", "Танга і Кэш" з Сільвестрам Сталонэ і Куртам Расэлам у галоўных ролях.

Нягледзячы на поспех у ЗША, Канчалоўскі вярнуўся ў Расію, дзе з пачатку 90-х зняў шмат папулярных фільмаў. Сярод іх "Глянец", "Дом дурняў" і "Рай", які атрымаў мноства прэстыжных узнагарод. У апошніх фільмах рэжысёра актыўна здымаецца яго жонка — актрыса Юлія Высоцкая, якая родам з Мінска.

По теме

Вынікі Венецыянскага кінафестывалю: прызёры і скандалы
Тэги:
Андрей Кончаловский, Жыццё знакамітых людзей, Масква, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы