04:02 20 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Фінальнае шоу нацыянальнага адбору адбудзецца ў пятніцу - пачатак трансляцыі канцэрта ў 22:00.

МІНСК, 25 жні — Sputnik. Фінал нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца сёння ўвечары, нагадалі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Дзіцячае "Еўрабачанне" пройдзе ў гэтым годзе ў Тбілісі (Грузія) 26 лістапада. За перамогу ў шоў будуць змагацца юныя артысты з паўтара дзясятка краін Еўропы, у тым ліку і Беларусь.

Фінал нацыянальнага адбору на конкурс адбудзецца ў Белтэлерадыёкампаніі 25 жніўня. Пачатак трансляцыі фінальнага шоў — у 22:00 па тэлеканале "Беларусь 1".

У фінал адбору прайшлі наступныя юныя артысты:

  1. Руслана Панчышына
  2. Хелена Мерааі
  3. Стэфанія Сакалова
  4. Анастасія Жабко
  5. Квартэт Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці ім. У.Мулявіна: Максім Цупрыкаў, Ангеліна Ламака, Стэфанія Круглая і Стэфанія Сакалова
  6. Марыя Жыліна
  7. Дуэт Арыны Пехцеравай і Анастасіі Дзмітрачковай
  8. Яраслаў Саколікаў
  9. Анастасія Цімафеевіч
  10. Эліна Матарас

Вызначаць прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" па класічнай схеме "50 на 50": палова галасоў тэлегледачоў, палова — прафесійнага журы, у якое ўвайшлі вядомыя артысты, кампазітары і дзеячы культуры.

Фінал беларускага адбору адбудзецца не пазней 16 верасня ў фармаце гала-канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Само ж дзіцячае "Еўрабачанне" адбудзецца 26 лістапада ў сталіцы Грузіі.

Тэги:
детское Евровидение, Евровидение, Грузія, Тбілісі, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы