МІНСК, 1 вер — Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі у Кітае Кірыл Руды наведаў 1 верасня Другі Пекінскі інстытут замежных моў і Цэнтр вывучэння Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе дыпмісіі.
Падчас візыту адбылася сустрэча пасла з прарэктарам Другога Пекінскага інстытута замежных моў Чжу Пэйфэнь. Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва і дзейнасць Цэнтра вывучэння Беларусі, размешчанага ў Другім Пекінскім інстытуце замежных моў.

Кірыл Руды адзначыў важнасць функцыянавання Цэнтра вывучэння Беларусі і падарыў Цэнтру каля 50 розных кніг беларускіх выдавецтваў. Ключавое месца сярод іх занялі кнігі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыску Скарыну.