11:29 09 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.42
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2920

Напярэдадні рэп-гурт выступіў у якасці музычнага госця ў праграме "Вячэрні Ургант" з песняй "Лабиринт отражений".

МІНСК, 3 кас — Sputnik. У сеціве з'явіўся новы кліп гурта ЛСП. Відэа на песню "Тело" прысвечана экс-салісту Роме Англічаніну, які сышоў з жыцця 30 ліпеня гэтага года.

Кліп стаў свайго роду развітаннем ЛСП з удзельнікам каманды, у ім шмат метафар, галоўным героем з'яўляецца цёмны сілуэт у кепцы і акулярах — вобраз Ромы Англічаніна, які ходзіць з натоўпам па горадзе, скача на сцэне.

За суткі кліп на YouTube набраў больш за 700 тысяч праглядаў.

Прыхільнікі ў каментарах пакідаюць толькі станоўчыя водгукі аб відэа. У сваім інстаграм-акаўнце Алег ЛСП апублікаваў спасылку на відэа і подпіс "Спачывай з мірам, брат".

Кампазіцыя "Тело" ўвайшла ў альбом "Tragic City", які выйшаў вясной. Беларус Раман Сашчэка, вядомы пад псеўданімам Рома Англічанін, з'яўляўся адным са стваральнікаў, кампазітарам і прадзюсарам дуэта ЛСП. У склад гурта ўваходзіць таксама Алег ЛСП, які выконвае песні. За пяць гадоў існавання гурта музыкі выпусцілі тры нумарных і чатыры ненумарных альбома. Зараз ЛСП здзяйсняе восеньскі канцэртны тур у падтрымку апошняй пласцінкі.

Напярэдадні рэп-гурт выступіў у якасці музычнага госця ў праграме "Вячэрні Ургант" з песняй "Лабиринт отражений".

Пад час выступу можна заўважыць, што Алег апрануты ў майку з выявай Ромы.

Тэги:
Вечерний Ургант, YouTube, ЛСП

Галоўныя тэмы