18:50 21 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Пясняр Анатоль Кашапараў

"Песняры" з Кашапаравым выступілі ў Данбасе

© Sputnik/
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
501

Легендарны саліст гурта збіраў грошы ў дапамогу дзецям рэгіёну ў ЗША.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Ансамбль "Песняры" выступіў з канцэртам у Данбасе, пра гэта спявак Анатоль Кашапараў распавёў у эфіры тэлеканала "Расія 24".

Артысты ўжо выступалі на ахопленым вайной паўднёвым усходзе Украіны — вясной гэтага года ў Луганску. Чарговае выступленне Кашапарава і "Песняроў" адбылося ў Данецку на днях.

"Я ніколі не здраджваў сябрам! Гэта маё крэда. У мяне тут шмат сяброў", — распавёў Кашапараў тэлеканалу.

Артыст працягвае збіраць грошы для фонду дапамогі дзецям Данбаса і ў ЗША, дзе жыве ў апошні час. "Праводзілі канцэрты і адпраўлялі сюды грошы. І зборы былі выдатныя, і ўсе адгукаліся. Амерыканцы таксама дапамагаюць", — адзначыў Кашапараў.

Публіка сустракала "Песняроў" цепла. У іншым інтэрв'ю, мясцовай "Камсамольскай праўдзе", Кашапараў растлумачыў: сёння існуе пяць розных саставаў ансамбля. Разам з Кашапаравым ў Данецк прыязджалі некалькі дасведчаных музыкаў — некаторыя працавалі яшчэ пры Уладзіміры Мулявіне.

Яшчэ ў красавіку 2017-га Кашапарава ўнеслі ў базу дадзеных украінскага сайта "Міратворац" за наведванне Данбаса. Грамадзяне, што патрапілі ў гэтую базу, не маюць права наведваць Украіну.

Тэги:
Песняры (гурт), Анатоль Кашапараў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы