У Пекіне адкрылася выстава беларускага мастацтва

© Photo : Пасольства Беларусі ў КітаіВыстава Нацыянальнага мастацкага музея адкрылася ў Пекіне
Выстава Нацыянальнага мастацкага музея адкрылася ў Пекіне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемства прысвечана 25-годдзю з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

МІНСК, 26 кас — Sputnik. У Нацыянальным мастацкім музеі Кітая адбылося ўрачыстае адкрыццё дзвюх выстаў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускай дыпміссіі.

У Мінску адкрылася выстава Ленін'17 - Sputnik Беларусь
Відэа
Рэквіем па Леніну прадставілі ў Мінску

Мерапрыемства прысвечана 25-годдзю з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Экспазіцыю выставы "Шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь" складаюць 57 жывапісных работ з калекцыі беларускага мастацтва ХIХ-ХХI стагоддзяў і рускага мастацтва канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя.

"Гэты сумесны выставачны праект закліканы пазнаёміць жыхароў і гасцей Пекіна з выдатнымі палотнамі знакамітых майстроў рускага і беларускага мастацтва", — патлумачылі ў прэс-службе.

Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю - Sputnik Беларусь
Відэа
Напалеон Орда маляваў страчаную цывілізацыю

Трохчасткавая структура выставачнага праекта дае магчымасць паказаць асаблівасці развіцця беларускага мастацтва ў кантэксце традыцый і сучаснасці, дае прыклад актыўнага творчага дыялогу майстроў розных пакаленняў, розных мастацкіх традыцый і стылявых інтарэсаў.

На выставе прадстаўлены творы класікаў беларускага мастацтва ХIХ-ХХ стагоддзяў — І. Хруцкага, В. Бялыніцкага-Бірулі, С. Жукоўскага, М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, М. Данцыга, В. Грамыкі, П. Масленікава, А. Кішчанкі, У. Стэльмашонка, работы сучасных беларускіх мастакоў У. Тоўсціка, В. Сумарава, В. Шкарубы, С. Катковай, І. Бархаткова, В. Касцючэнкі і інш.

"Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы беларускіх жывапісцаў перадаюць непаўторны каларыт, духоўную змястоўнасць і эмацыянальнасць нашага выяўленчага мастацтва, паказваюць пераемнасць вялікіх традыцый і нацыянальную адметнасць культуры Беларусі", — адзначылі ў дыпміссіі.

© Photo : Пасольства Беларусі ў КітаіЭкспазіцыя мастацкага музея на выставе ў Кітаі
Экспазіцыя мастацкага музея на выставе ў Кітаі - Sputnik Беларусь
Экспазіцыя мастацкага музея на выставе ў Кітаі

У экспазіцыі "Выставы беларускай скульптуры Сяргея Селіханава і Канстанціна Селіханава" прадстаўлены 115 твораў скульптуры і 16 твораў жывапісу і графікі Сяргея Селіханава і Канстанціна Селіханава са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і калекцыі сям'і мастака Сяргея Селіханава — дачкі Наталлі і ўнука Канстанціна.

Да выставы падрыхтаваны альбом "Шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь".

Стужка навiн
0