15:11 26 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Пераможца прэміі Гедройца 2017 Зміцер Бартосік

Андрусь Горват застаўся без прэміі Гедройца

© Sputnik / Станислав Андросик
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (9)
5310

У шорт-ліст самай прэстыжнай беларускай літаратурнай прэміі ўваходзілі сем аўтараў.

МІНСК, 31 кас — Sputnik. Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца 2017 года дасталася Зміцеру Бартосіку за кнігу "Быў у пана верабейка гаварушчы", перадае карэспандэнт Sputnik.

Прэмію імя рэдактара і публіцыста Ежы Гедройца ўручаюць беларускамоўным празаікам з 2012 года. Уладальнік прэміі атрымлівае прыз у пяць тысяч еўра.

Па выніках 2017 года самую прэстыжную ў беларускім літаратурным асяроддзі ўзнагароду атрымаў Зміцер Бартосік за кнігу "Быў у пана верабейка гаварушчы". Другое месца атрымала Людміла Рублеўская, трэцяе — Адам Глобус.

Любімца сацыяльных сетак і выданняў Андруся Горвата журы асобна не адзначыла.

Па словах арганізатараў прэміі, яе галоўная мэта — папулярызацыя беларускай сучаснай літаратуры як унутры краіны, так і за мяжой. Уладальнік прэміі атрымае і магчымасць зноў надрукаваць сваю кнігу — у выдавецтве Саюза беларускіх пісьменнікаў.

За прэмію ў 2017 годзе змагаліся Людміла Рублеўская, Андрусь Горват, Сяргей Календа, Аляксей Талстоў, Адам Глобус, Валеры Гапееў і Зміцер Бартосік.

Тэмы:
"Радзіва Прудок" Андруся Горвата - новае слова ў беларускай літаратуры (9)

По теме

Горват або Разанаў: каму з беларусаў яшчэ можна даць "Нобелеўскую прэмію"?
Тэги:
Беларуская літаратура, Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца, Віктар Гапееў, Аляксей Талстоў, Зміцер Бартосік, Андрусь Горват, Людміла Рублеўская, Адам Глобус, Сяргей Календа, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы