22:36 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кадр з фільму Тор

Новы "Тор" у кінатэатрах Мінска зарабіў больш за $150 тыс. за тыдзень

© Фото: Marvel/Disney
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4 0 0

Сусветныя касавыя зборы новага баевіка Marvel ужо перавысілі адзнаку ў 650 мільёнаў долараў.

МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Баявік студый Marvel і Disney "Тор: Рагнарок" узначаліў беларускі кінапракат па выніках мінулага тыдня, паведамілі Sputnik у сталічным УП "Кінавідэапракат".

Трэці поўнаметражны фільм з серыі "Тор" быў прадстаўлены 6 лістапада і адразу ўзначаліў беларускі пракат.

Так, толькі ў сталічных дзяржаўных кінатэатрах за мінулы тыдзень стужка сабрала больш за 300 тысяч рублёў — звыш 150 тысяч долараў. Паглядзелі новага "Тора" ў дзяржкінатэатрах 92,4 тысячы чалавек.

Настолькі вялікімі стартавыя зборы фільмаў у кінатэатрах Мінска бываюць нячаста. Агульную суму касавых збораў "Тора" за прэм'ерны тыдзень у Беларусі назваць яшчэ рана — многія сеткі толькі збіраюць дадзеныя, а прыватныя кінатэатры не называюць сумы, спасылаючыся на "камерцыйную таямніцу".

Сусветныя ж зборы новага "Тора" перавысілі 650 мільёнаў долараў. Фільм атрымаў у асноўным станоўчыя водгукі і можа стаць адным з самых паспяховых у гэтым годзе.

Другі радок у мінскім пракаце заняла экранізацыя дэтэктыва Агаты Крысці "Забойства ва Усходнім экспрэсе" — у дзяржкінатэатрах фільм паглядзелі амаль 23 тысячы чалавек, якія прынеслі стужцы каля 117 тысяч рублёў.

У тройцы лідэраў таксама — руская казка "Апошні волат", якая зарабіла яшчэ 52,5 тысячы рублёў. Замыкаюць топ-5 сталічнага пракату стужкі "Фіксікі" і "Мацільда".      

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы