01:25 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Сцягі Грузіі і Беларусі

Мінкультуры Беларусі і Грузіі падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

Падпісанне дакумента адбудзецца ў час правядзення Дзён культуры Беларусі, якія ўпершыню пройдуць у Грузіі 15-18 лістапада.

МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства культуры і аховы помнікаў Грузіі падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі ў Мінкультуры Беларусі.

Падпісанне дакумента адбудзецца падчас правядзення Дзён культуры Беларусі, якія ўпершыню пройдуць у Грузіі 15-18 лістапада. 

Афіцыйную беларускую дэлегацыю ўзначаліць міністр культуры Юрый Бондар. Грузінскаму гледачу будзе прадстаўлена разнастайная культурная праграма. Так, у Тбілісі выступяць калектывы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алёна Ланская, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Громаў, пераможца фіналу нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" Хелена Мерааі.

Адбудуцца таксама паказы ігравых, дакументальных і анімацыйных фільмаў у Дні кіно, пляцоўкай для якіх стане Дом кіно.

Тэги:
Міністэрства культуры РБ, Грузія, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы