07:32 13 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Выстава мастака Руслана Вашкевіча Канал Культура ў Мінску

Конкурс "Чалавек года ў сферы культуры" аб'яўлены ў Беларусі

© Sputnik Елена Васильева
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
33 0 0

У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі – работнікі сферы культуры, устаноў адукацыі ў сферы культуры, супрацоўнікі СМІ.

МІНСК, 16 ліс — Sputnik. Рэспубліканскі конкурс "Чалавек года ў сферы культуры" абвешчаны ў Беларусі. Парадак яго правядзення размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры Беларусі.

Конкурс праводзіцца па намінацыях "Архітэктура і рэстаўрацыя", "Выяўленчае мастацтва", "Манументальнае мастацтва", "Тэатральнае мастацтва", "Музычнае мастацтва", "Харэаграфічнае мастацтва", "Эстраднае мастацтва", "Цыркавое мастацтва", "Кінавідэамастацтва", "Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны", "Музейная дзейнасць", "Бібліятэчная дзейнасць", "Клубная дзейнасць", "Народная творчасць", "Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць", "Педагагічная праца з творчай моладдзю", "Асвятленне пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі".

У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі — работнікі сферы культуры, устаноў адукацыі ў сферы культуры, супрацоўнікі СМІ (у намінацыі "Асвятленне пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі"), праектных і падрадных арганізацый (у намінацыі "Архітэктура і рэстаўрацыя"), сябры грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку творчых саюзаў.

Крытэрыямі ацэнкі дасягненняў удзельнікаў у намінацыях "Архітэктура і рэстаўрацыя", "Выяўленчае мастацтва", "Манументальнае мастацтва", "Тэатральнае мастацтва", "Музычнае мастацтва", "Харэаграфічнае мастацтва", "Эстраднае мастацтва", "Цыркавое мастацтва", "Кінавідэамастацтва" вызначаны мастацкі ўзровень вынікаў творчай дзейнасці ўдзельніка конкурсу, грамадскі рэзананс вынікаў дзейнасці, у тым ліку поспехі на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, узнагароды і прэміі, водгукі ў прэсе, прафесійныя і маральныя якасці ўдзельнікаў.

Тэги:
Культура, Міністэрства культуры РБ, Беларусь

Галоўныя тэмы