13:53 15 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.49
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.45
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4310

Удзельнікі чытанняў прэзентуюць калекцыю "Скарыніана ў працах супрацоўнікаў БДУ", якая змяшчае навуковыя працы навукоўцаў ВНУ пра выбітнага дзеяча беларускай культуры і кнігадрукавання.

МІНСК, 17 ліс — Sputnik. У Беларускім дзяржаўным універсітэце 17 лістапада адкрыліся V Міжнародныя "Скарынаўскія чытанні".

Госці двухдзённага форуму абмяркуюць актуальныя праблемы скарыназнаўства, славянскіх моў і літаратур, а таксама пытанні, звязаныя з творчай дзейнасцю ўсходнеславянскага першадрукара.

У межах "Скарынаўскіх чытанняў" выступяць звыш 50 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Германіі. Яны прадставяць даклады ў чатырох тэматычных секцыях: "Асоба і дзейнасць Ф. Скарыны ў кантэксце эпохі Адраджэння і праз прызму часу", "Творчая спадчына Ф. Скарыны: рэцэпцыя і інтэрпрэтацыя", "Беларуская літаратура і кнігадрукаванне як годны працяг справы Ф. Скарыны", "Шляхамі Ф. Скарыны: беларускае слова ў працэсе фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці".

У прыватнасці, навуковыя працы прадставяць даследчыкі з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Варшаўскага ўніверсітэта і Альдэнбургскага ўніверсітэта імя Карла фон Асецкага.

Удзельнікі чытанняў прэзентуюць калекцыю "Скарыніана ў працах супрацоўнікаў БДУ", якая змяшчае навуковыя працы навукоўцаў ВНУ пра выбітнага дзеяча беларускай культуры і кнігадрукавання.

Мерапрыемства прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Арганізатарам форуму выступіў філалагічны факультэт БДУ.

Тэги:
БДУ, Францыск Скарына, Беларусь

Галоўныя тэмы