09:17 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Мультфільм Таямніца Како

Мультфільм "Таямніца Како" ўзначаліў беларускі пракат

© Фото: Disney
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Прэм'ера мінулага тыдня - эпас "Легенда аб Калаўраце" - са значным адрывам знаходзіцца на другім месцы па зборах.

МІНСК, 4 сне — Sputnik. Анімацыйны фільм студый Disney і Pixar "Таямніца Како" ўзначаліў беларускі кінапракат па выніках мінулага тыдня, сведчаць дадзеныя сталічнага УП "Кінавідэапракат".

Мультфільм студый Disney і Pixar "Таямніца Кока" выйшаў на экраны два тыдні таму, аднак у першыя дні прайграў па зборах "Лізе справядлівасці". На другі тыдзень анімацыя "адыграла" сваё і ўзначаліла рэйтынгі па касавых зборах.

Толькі ў мінскіх дзяржаўных кінатэатрах на мінулым тыдні "Таямніцу Како" паглядзелі амаль 14 тысяч чалавек. Зборы ў сталіцы на мінулым тыдні склалі звыш 38 тысяч рублёў — мультфільм апярэдзіў прэм'еру, расійскі эпас "Легенда аб Калаўраце".

Стужку аб знішчэнні Разані Залатой Ардой паглядзелі крыху менш за пяць тысяч чалавек, сумарныя зборы пакуль складаюць каля 24 тысяч рублёў. Трэцяе месца па зборах у сталіцы заняла карціна "Каматознікі" з вынікам у амаль 23 тысячы.

У пяцёрцы лідараў сталічнага пракату застаюцца "Ліга справядлівасці" і "Забойства ва Усходнім экспрэсе".

Узначальвае "Таямніца Како" і сусветны кінапракат: сумарныя зборы ўжо перавысілі адзнаку ў 280 мільёнаў долараў. Высока ацанілі мультфільм і крытыкі, а таксама простыя гледачы: водгукі на анімацыю станоўчыя, а на "Кінапошуку" яна ўжо ўвайшла ў топ-250 лепшых фільмаў і займае сёння 40-е месца.

По теме

"Легенда аб Калаўраце" сабрала за першыя выхадныя ў пракаце $4,5 млн
Акцёры Disney заўважылі каверы гродзенкі Рыны
Тэги:
Тайна Коко, Pixar, Disney, "Кінавідэапракат", Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы