09:57 18 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.98
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.17
Книги в книжном магазине, архивное фото

Заяўкі на Прэмію Цёткі прымаюцца да 31 студзеня

© Pixabay
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2820

Прапанаваць кнігу на конкурс могуць усе жадаючыя, у тым ліку і ўдзячныя чытачы.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Стартаваў трэці сезон Прэміі Цёткі, якая прысуджаецца за лепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Заяўкі прымаюцца да 31 студзеня 2018 года, паведамілі арганізатары.

Пераможцы вызначаюцца па дзвюх намінацыях: лепшы твор для дзяцей і падлеткаў і лепшае мастацкае афармленне кнігі. На конкурс прымаюцца кнігі 2017 года на беларускай мове. У кожнай намінацыі спецыяльнае журы вызначыць па аднаму пераможцу, якія атрымаюць 2 тыс. долараў.  

У 2016 годзе прэмію Цёткі атрымалі пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай "Сем ружаў", у 2017 годзе — Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі".

Прапанаваць кнігу на конкурс могуць выдавецтвы, члены журы, аргкамітэт прэміі, сам аўтар ці мастак і нават любы зацікаўлены чытач. Для гэтага трэба запоўніць форму на сайце ciotka.by.

Тэги:
детские книги, литературная премия, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы