13:07 23 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Езуіцкі калегіум адкрыецца ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
4520

Стваральнікі ўнікальнай інтэрактыўнай праграмы абяцаюць удзельнікам сапраўднае пагружэнне ў эпоху езуітаў.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі падрыхтаваў унікальную інтэрактыўную праграму "Tempus discendi est! Прыйшоў час вучыцца!", якая пазнаёміць гасцей з загадкавай і цікавай спадчынай езуітаў, паведамілі Sputnik арганізатары.

Яны абяцаюць удзельнікам сапраўднае пагружэнне ў эпоху езуітаў, а таксама магчымасць стаць шкаляром і прадэманстраваць сваю кемлівасць і эрудыцыю. Па іх словах, у сценах калегіума будзе панаваць дух спаборніцтваў і канкурэнцыі, а лепшых шкалароў чакаюць падарункі.

Іспыт адбудзецца 25 студзеня, колькасць месцаў абмежаваная — іх будзе ўсяго 50 чалавек. Удзельнікі таксама павінны запоўніць спецыяльную анкету.

"Жадаючыя вучыцца старанна і сур'ёзна маюць усе магчымасці для таго, каб дасягнуць поспехаў. Практыкавацца неабходна штодня, канчатак — "на зыходзе гадоў", — заінтрыгавалі арганізатары.

Дзе: вул. Леніна, 20 (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі).

Калі: 27 студзеня, 17:00.

Кошт: 7 рублёў 20 капеек.

Тэги:
иезуиты, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы