12:20 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Невядомая карціна Любіча патрапіла ў Мінск

Як букет ад Любіча на Радзіму трапіў

© Sputnik Алеся Шершнёва
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2830

Восіп Любіч – ураджэнец Гродна і адзін з прадстаўнікоў Парыжскай школы – персона сусветна вядомая, але ў Беларусі дагэтуль яго спадчыну дэталёва не вывучалі.

Днямі карціна "Маленькі букет кветак" трапіла ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея — момант захаваны на відэа Sputnik.

Гэта другі па ліку твор вядомага мастака, які знаходзіцца ў калекцыі музея. Ёсць тут яшчэ і адна арыгінальная графічная праца мастака — невялікі афорт.

Хто такая Грэта?

Спецыялісты мяркуюць, што "Маленькі букет кветак" — гэта эцюд да нацюрморта, які знаходзіцца ў іншых калекцыях. Але ўсё гэта толькі здагадкі, казаць упэўнена пакуль што нельга.

Спецыялісты мяркуюць, што эцюд - гэта падарунак невядомай Грэце
© Sputnik Алеся Шершнёва
Спецыялісты мяркуюць, што эцюд - гэта падарунак невядомай Грэце

Невядомай застаецца і гісторыя стварэння эцюда, таму што афіцыйнай інфармацыі пра тое, што Любіч калісьці жыў ці нават проста наведваў Швейцарыю, таксама няма. Тым не менш, знайшлі карціну менавіта у галерэі ў Бёрне: Амбасада Беларусі ў Швейцарыі набыла яе дзякуючы фінансавай падтрымцы Ганаровага консула Беларусі ў Цюрыху Атанасіаса Акратаса. Мэтанакіравана твор ніхто не шукаў, гэта адбылося выпадкова.

Зыходзячы з надпісу на абароце, спецыялісты зрабілі вывад, што карціна была створана як падарунак да дня нараджэння невядомай Грэты ў 1932 годзе. Пры якіх абставінах гэта адбывалася, таксама невядома.

Колькі каштуе букет?

Па словах намесніка гендырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі па навуковай і асветніцкай працы Аляксея Харака, падарунак стане пачаткам у вывучэнні творчасці знакамітага мастака — выхадца з Беларусі. Як правіла, музейшчыкі пачынаюць вывучаць творчасць мастака, калі хаця б некалькі яго твораў ёсць у калекцыі. Акрамя Нацыянальнага мастацкага музея, у Беларусі шэдэўры Любіча ёсць у карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.

Назваць дакладную дату стварэння карціны пакуль нельга
© Sputnik Алеся Шершнёва
Назваць дакладную дату стварэння карціны пакуль нельга

"У свеце існуюць буйныя даследчыя цэнтры, дзе ёсць матэрыял для параўнання. Зараз у нас ёсць падстава, каб звярнуцца да калег з іншых музееў і правесці даследванне. Мы не маем права даваць канчатковае заключэнне, якое будзе грунтавацца толькі на нашых асабістых здагадках і нашым вопыце. Думаю, праз некаторы час мы зможам больш дакладана казаць пра дату стварэння карціны, яе суаднесенасць да іншых твораў і мастацкую каштоўнасць", — патлумачыў Аляксей Харак.

Колькі каштуе карціна, што нядаўна змяніла швейцарскую прапіску на беларускую, супрацоўнікі амбасады не раскрываюць, але кажуць, што кошт яе "адносна невялікі". Меркаваць аб сапраўдных лічбах можна толькі па карцінах, якія у 2016 годзе выстаўляліся ў праекце "Арт Беларусь" — іх кошт вар'іраваўся ад 6 да 60 тыс. еўра.

Тэги:
картина, Парижская школа живописи, Парижская школа, искусство, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Восіп Любіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы