13:00 23 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Акадэмія навук Беларусі

Першы лінгвістычны даведнік увайшоў у топ вынікаў НАН за 2017 год

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
520

Выданне з’яўляецца першым поўным беларускім даведнікам па мовазнаўстве.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Нацыянальная акадэмія навук назвала топ-10 дасягненняў беларускіх навукоўцаў у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, паведамілі Sputnik у прэс-службе НАН Беларусі.

У лік пераможцаў увайшоў аўтарскі калектыў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, які сумесна з Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі распрацаваў метадалогію канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у транскрыпцыю, а таксама стварыў першы поўны беларускі лінгвістычны даведнік.

Сярод тых, хто трапіў у шчаслівы дзесятак, і навукоўцы Інстытута гісторыі. Іх чакае ўзнагарода за адкрыццё на Палессе ўнікальных для сусветнай гістарычнай навукі славянскіх паселішчаў, а таксама раскрыццё працэсу фарміравання і развіцця раннеславянскай супольнасці на тэрыторыі Беларусі.

Большая часта спісу належыць прадстаўнікам дакладных навук. Бюро Прэзідыума НАН Беларусі высока ацаніла працу Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі, НПЦ па матэрыялазнаўству, Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны і Інстытута біаарганічнай хіміі і іншыя.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў будзе прымеркавана да святкавання Дня беларускай навукі і адбудзецца напрыканцы студзеня 2018 года.

По теме

НАН і Алфёраўскі фонд абралі лепшых маладых навукоўцаў 2017 года
Беларускім навукоўцам могуць павысіць зарплату ўтрая, але за вынікі
Тэги:
наука, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы