22:52 22 красавіка 2018
«Радыё Sputnik»
Дзеці п'юць гарбату, архіўнае фота

Паспытаць гарбату з самавара XIX стагоддзя можна на выставе ў Гомелі

© Sputnik / Михаил Нестеров
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Пачаставаць духмяным напоем і расказать пра старадаўнія традыцыі чаявання абяцаюць у галерэі Г. Х. Вашчанкі.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. У карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі ў Гомелі сёння адкрыецца выстава самавараў, госці якой змогуць не толькі даведацца пра старадаўнія традыцыі чаявання, але і паспытаць духмяны напой з самавара XIX стагоддзя, паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

У экспазіцыі будуць прадстаўленыя самавары з калекцыі аматараў даўніны Сяргея Пуціліна і Уладзіслава Шышыгіна. Гамельчане і госці горада змогуць убачыць больш за 150 экспанатаў XIX — пачатку ХХ стагоддзяў, у тым ліку і 40 самавараў.

На выставе будуць прадстаўленыя самавар-слоік, самавар-чарка, самавар-груша і іншыя цікавыя экзэмплеры. На адкрыцці выставы наведвальнікаў галерэі чакае сапраўдная цырымонія чаявання.

По теме

Гомельскія аматары мовы запісалі кавер на песню "Дэспасіта"
Студэнты са Шры-Ланкі праспявалі песню падчас каляднай імшы ў Гомелі
Майстар з Добруша зрабіў падарунак Мядзведзеву – разьбяны куфэрак
Тэги:
чаепитие, чай, самовар, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы