МІНСК, 16 сту — Sputnik. Супрацоўнікі Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі ўзнавілі ў Мінску зімовую версію знакамітай фатаграфіі The Beatles. Адпаведны пост яны размясцілі сёння ў афіцыйным акаўнце дыппрадстаўніцтва ў Facebook.
"У гэты дзень ў 1957 году адкрыўся Cavern Club, які стаў сусветна вядомым пасля таго, як у ім амаль 200 разоў выступілі "Бітлз". Гэтая дата натхніла Амбасаду Вялікабрытаніі ў Мінску на стварэнне зімовай версіі знакамітай фатаграфіі Abbey Road", — гаворыцца ў подпісе да фатаграфіі.
16 студзеня па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень сусветна вядомага гурта The Beatles. Дата была абраная таму, што менавіта ў гэты дзень, але ў 1957 годзе, яны ўпершыню выйшлі на сцэну.