Якую песню спявала Shuma на адборы на Еўрабачанне

© Sputnik / Виктор ТолочкоГурт Shuma
Гурт Shuma - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Скандалу вакол Alekseev і праверкі конкурснай песні Shuma тэарэтычна магло і не быць.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Правілы нацыянальных адбораў на конкурс песні "Еўрабачанне" могуць адрознівацца ад палажэнняў самога конкурсу, заявілі Sputnik у Еўрапейскім вяшчальным саюзе.

Беларускі адбор на "Еўрабачанне 2018" ужо ў першыя тыдні стаў самым скандальным за апошнія некалькі гадоў: артысты незадаволеныя ўкраінцам Alekseev, з конкурсу быццам бы знялася расіянка Соф'я Лапіна, а экспертызу праводзяць і для этна-гурта Shuma.

У чым прэтэнзіі да артыстаў?

Галоўная прэтэнзія да ўкраінскай зоркі Alekseev — што яго песня Forever быццам б выконвалася да 1 верасня 2017-га. Прадстаўнікі артыста падкрэсліваюць: гэтая кампазіцыя не выконвалася, была падобная.

Зараз спецыялісты праводзяць экспертызу: наколькі выкананая яшчэ ў траўні першая версія кампазіцыі адрозніваецца ад прадстаўленай для ўдзелу ў адборы.

Прэтэнзія за меркавана не ўнікальную песню ёсць і да гурта Shuma: у іх песні выкарыстаны народны тэкст "Ішлі хмаркі ў тры паркі". Сітуацыю вакол этна-гурта зараз таксама правяраюць. Па кароткаму ўрыўку лёгка пазнаць народную пенсю.

Ішлі хмаркі ў тры паркі, Адна хмарка — розна, Не сварыся, пані матка, Што я хаджу позна. Ой, сварыся не сварыся, Мяне не адвучыш, Каго люблю, з тым пайду, Мяне не разлучыш. Бадай тая крынічанька, На сем сажней упала, Бадай таго нямілага зяця, Зямліца забрала.

Яшчэ адно пытанне прад'яўляюць усё да таго ж Alekseev: цяпер яго конкурсная песня па працягласці перавышае тры хвіліны на шэсць секунд, што таксама забаронена.

Каментар ЕВС і нацыянальныя правілы

Sputnik звязаўся з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, каб праясніць дадзеную сітуацыю.

Суразмоўцы агенцтва ў ЕВС пацвердзілі: і музыка, і тэкст песні для "Еўрабачання" павінны быць арыгінальнымі, а кампазіцыя не павінна быць даўжэй трох хвілін.

"Гэтыя правілы прымяняюцца толькі да песні, прадстаўленай на "Еўрабачанні", але правілы ў нацыянальных адборах краін-удзельніц могуць адрознівацца", — дадалі ў ЕВС.

Такім чынам, у рамках нацыянальнага адбору ЕВС не бачыць парушэнняў у магчыма неарыгінальных песнях — іх яшчэ можна паспець замяніць. Напрыклад, так некалькі гадоў таму рабіла Алёна Ланская, якой прыйшлося змяняць Rhythm of Love на Solayoh.

Дарэчы, у саміх правілах "Еўрабачання" таксама пазначана: калі песня для конкурсу магла недзе выконвацца або змяшчае не ўнікальныя элементы, то рашэнне па ёй прымае выканаўчы супервайзер шоу — у залежнасці ад таго, наколькі гэтая "неарыгінальнасць" можа паспрыяць прасоўваню кампазіцыі.

Зрэшты, згодна з палажэннем аб нацыянальным адборы Белтэлерадыёкампаніі кампазіцыя для нацыянальнага адбору павінна быць унікальнай: так, за парушэнне гэтага пункта ў розныя гады дыскваліфікавалі Аляксандра Саладуху і Аляксея Гроса. З іншага боку — тая ж Ланская проста замяніла песню.

Стужка навiн
0