Пісьменнік Анатоль Бутэвіч: нам трэба легендызаваць сваю гісторыю

© Sputnik / Алеся ШершнёваДзяржаўны дзеяч і беларускі пісьменнік Анатоль Бутэвіч
Дзяржаўны дзеяч і беларускі пісьменнік Анатоль Бутэвіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па меркаванні аўтара, легендаў у гісторыі не трэба баяцца, асабліва пры яе выкладанні для школьнікаў.

МІНСК, 20 сту — Sputnik. Новае выданне беларускага пісьменніка і  дзяржаўнага дзеяча Анатоля Бутэвіча прэзентавалі ў сталічнай "Акадэмкнізе". Раней беларускую гісторыю распавядалі выключна праз мужчынскія постаці. Аўтар кнігі вырашыў змяніць падыход і паказаць, што "насамрэч роля жанчын не меней значная, праўда, да гэтай пары належным чынам не ацэненая".

"Жанчыны заўсёды былі як бы збоку гісторыі. Але калі зазірнуць у падзеі больш глыбока, то можна ўбачыць ролю жанчыны і ў сямейным, і ў дзяржаўным, і ў палітычным жыцці. Менавіта таму нам, творчым людзям і гісторыкам, ёсць, дзе прыкласці сваю руку", — падкрэсліў Анатоль Бутэвіч.

© Sputnik / Алеся ШершнёваНовае выданне Анатоля Бутэвіча - кніга "Жанчыны з легенды"
Кніга Анатоля Бутэвіча Жанчыны з легенды - Sputnik Беларусь
Новае выданне Анатоля Бутэвіча - кніга "Жанчыны з легенды"

Кніга "Жанчыны з легенды " — гэта не гістарычнае даследванне, а зборнік нарысаў, якія прадстаўляюць аўтарскі погляд на пэўныя падзеі. Пісьменнік падкрэслівае, што ў выданні канкрэтныя гістарычныя факты праходзяць праз мастацкую інтэрпрытацыю.

"Многія гісторыкі могуць мяне пакрытыкаваць і сказаць, што гэта няпраўда, але ж я прыводжу факты і толькі потым выкладаю сваю пазіцыю на гэты конт. Калі вы не згодныя, спрачайцеся на здароўе. У гісторыі абавязкова на першым месцы павінен быць факт, але калі ён ёсць, вакол можа існаваць сваё бачанне", — дадаў аўтар.

© Sputnik / Алеся ШершнёваАдна з частак кнігі пра легендарных беларускіх жанчын
Адна з частак кнігі Анатоля Бутэвіча Жанчыны з легенды - Sputnik Беларусь
Адна з частак кнігі пра легендарных беларускіх жанчын

У спісе "легендарных" беларускіх жанчын Бутэвіча — не толькі Барбара Радзівіл і Соф'я Гальшанская, але і Зоя Тусналобава-Марчанка і Стэфанія Станюта. Усяго дзесяць асоб, але спіс не завершаны. Па меркаванні аўтара, гэта толькі адзінкі, а матэрыялу ў гісторыкаў павінна хапіць на сапраўдную энцыклапедыю.

"Нам, ў добрым сэнсе слова, трэба легендызаваць сваю гісторыю, не баяцца легендаў, асабліва для школы. Дзецям зараз нецікава проста вывучаць факты, падзеі і лічбы. Добра было в падаваць іх разам з легендамі. Размова не ізде пра гістарычнае скажэнне. Трэба браць факт, а потым звяртацца да яго мастацкага ўвасаблення. Толькі б гэта было займальна і падкрэслівала годнасць гэтай зямлі, годнасць людзей, якія тут жылі, і не рабіла шкоды мінуламу", — упэўнены Анатоль Бутэвіч.

Стужка навiн
0