15:31 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1610

На трэцім тыдні праката фільм стаў самым касавым за ўсю гісторыю расійскага кіно.

МІНСК, 22 сту — Sputnik. Спартыўная драма "Рух уверх" чацвёрты тыдзень запар стала самым касавым фільмам расійскага праката, сабраўшы за месяц больш за 2,3 млрд рублёў, паведамляе РІА "Новости".

На трэцім тыдні праката фільм стаў самым касавым за ўсю гісторыю расійскага кіно, а таксама заняў пятае месца ў дзесятцы самых касавых фільмаў расійскага праката. Карціна распавядае пра сэнсацыйную перамогу савецкай зборнай па баскетболе на Алімпіядзе-72 у Мюнхене. Усяго за месяц фільм "Рух уверх" сабраў больш за 2,3 млрд рублёў і 347,1 млн рублёў за апошнія выходныя.

На другім месцы апынулася навінка кінапракату — "Астрал-4: апошні ключ", які зарабіў больш за 162 млн рублёў. Трэцяе месца заняла карціна "Прыгоды Падынгтана-2", вакол якой на мінулым тыдні паўстала спрэчка паміж пракатчыкам і Мінкультуры — першы хацеў выпусціць фільм 18 студзеня, а ведамства выдала пракатнае пасведчанне толькі на 1 лютага. У выніку фільм усё ж такі выйшаў у пракат 20 студзеня і сабраў 84 млн рублёў.

По теме

Названы топ-100 лепшых фільмаў усіх часоў
Беларускі фільм прыме ўдзел у фестывалі рускага кіно ў Іспаніі
Фільм "Вышэй за неба" упершыню афіцыйна паказалі беларусам
Нікіфараў: мы можам быць цікавымі свету, калі пакажам сваё жыццё
Фільм Алега Лукашэвіча пра сучаснае мастацтва пакажуць на беларускім ТБ
Тэги:
кинопрокат, кино, Баскетбол, Расія

Галоўныя тэмы