22:29 18 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

Ткацтва Панямоння атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

© Photo : фото из личного архива Марины Савицкой
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
10920

Адмысловая тэхніка традыцыйнага белаўзорыстага ткацтва была распаўсюджана ў сялянскім побыце ў XIX-XX стагоддзях.

МІНСК, 24 сту — Sputnik. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння" у Лідзе (Гродзенская вобласць) атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, паведаміла Sputnik малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Савіцкая.

Прапанову адобрыў Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчына пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Марына Савіцкая расказала, што традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва было распаўсюджана ў сялянскім побыце Панямоння на працягу XIX стагоддзя і большай часткі XX стагоддзя. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць белаўзорчатых ручнікоў у этнаграфічных калекцыях беларускіх музеяў.

Некаторыя тэхнікі белаўзорыстага ткацтва існавалі ў Віцебскай вобласці і Цэнтральнай Беларусі, але толькі ў Панямонні гэты від ткацтва атрымаў шырокае развіццё і стаў адметнай рэгіянальнай з'явай.

Працэс ткацтва наладжаны ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці: тэхнікай валодаюць дзве майстрыхі. Справа ў тым, што для працы не дастаткова толькі ўмення, спатрэбяцца яшчэ і адмысловыя кросны, якія жанчыны артымалі ў спадчыну.

Белаўзорыстае ткацтва аб'ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва,  у выніку выкарыстання якіх атрымліваецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні. Вырабы з такога палатна вельмі тонкія і ажурныя.

Вырабляюцца прыгожыя тканіны з ільняных і баваўняных нітак белага колеру, калі-некалі прымяняюцца шаўковыя нікті і ніткі шэрага колеру.

Марына Савіцкая падкрэсліла, што на Гродзеншчыне і дагэтуль праводзілася вялікая колькасць мерапрыемстваў па папулярызацыі белаўзорыстага ткацтва, але новы статус накладвае яшчэ большую адказнасць на носьбітаў беларускай спадчыны.

Тэги:
ткачество, народные традиции, Марына Савіцкая, Гродзенская вобласць, Ліда, Беларусь

Галоўныя тэмы