18:00 02 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.67
  • 100 RUB3.48
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Мерапрыемства будзе прысвечана 435-годдзю пачатку будаўніцтва Нясвіжскага замка.

МІНСК 25 студз — Sputnik. У верасні гэтага года Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" рыхтуецца прыняць міжнародную навуковую канферэнцыю "Нясвіжскі замак: падзеі, асобы, спадчына", паведамілі Sputnik арганізатары.

Мерапрыемства будзе прысвечана 435-годдзю пачатку будаўніцтва Нясвіжскага замка.

"У 1583 годзе па ініцыятыве князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы пачалося будаўніцтва мураванага замка, які павінен быў сімвалізаваць магутнасць і багацце роду Радзівілаў. За чатыры з лішнім стагоддзі, якія прамінулі з таго часу, замак зведаў розныя перыяды: і росквіту, і заняпаду.  На сённяшні дзень гэта адзін з найбольш папулярных турыстычных аб'ектаў нашай краіны і своеасаблівая візітная картка Беларусі", — падкрэслілі ў музеі.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць значэнне рода Радзівілаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, фартыфікацыйнае будаўніцтва на землях ВКЛ у XVI-XVIII стст., фарміраванне і лёс радзівілаўскіх калекцый, архіваў і бібліятэк, а таксама адлюстраванне гісторыі палаца ў мемуарах і эпісталярнай спадчыне.

Будуць уздымацца пытанні будаўніцтва, рэканструкцыі і рэстаўрацыя Нясвіжскага палаца і вопыт выкарыстання Нясвіжа як турыстычнага аб'екта.

Да ўдзелу ў рабоце канферэнцыі запрашаюцца гісторыкі, мастацтвазнаўцы,  спецыялісты ў галіне генеалогіі, геральдыкі, нумізматыкі, краязнаўцы, музейныя і бібліятэчныя работнікі, а таксама аспіранты, магістры і суіскальнікі.

По теме

Калекцыю вопраткі, прысвечаную Радзівілам, выпусціў беларускі вытворца
Дзесяць фактаў з жыцця самага жорсткага князя ў беларускай гісторыі
Гісторык аб тым, куды на самой справе зніклі скарбы Радзівілаў
Тэги:
конференция, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", Нясвіж, Беларусь

Галоўныя тэмы