07:35 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1520

У экспазіцыі можна будзе ўбачыць каля 40 карцін, якія мастак стварыў напрацягу апошніх 10 гадоў.

МІНСК, 29 сту — Sputnik. Мастацкая галерэя "Арцель" прэзентуе персанальны праект "Дом" знакамітага беларускага мастака Валерыя Песіна, паведамілі Sputnik арганізатары.

На працягу многіх гадоў працы гэтага мастака экспануюцца ў маскоўскіх і еўрапейскіх галерэях, а таксама знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў і зборах буйных калекцыянераў Расіі і Заходняй Еўропы. Творы Песіна дастаткова складана класіфікаваць. Па меркаванні спецыялістаў, яны знаходзяцца на мяжы абстракцыі і выяўленчасці.

Ідэя стварыць гэты цікавы праект з'явілася ў мастака хутка і лёгка, таму што, па яго словах, дадзены канцэпт уключае ў сябе сугучныя для яго творчасці паняцці і каштоўнасці.

У экспазіцыі залаў "Grey Hall" и "White Hall" будзе прадстаўлена каля 40 карцін, якія мастак стварыў напрацягу апошніх 10 гадоў.

Калі: 1 — 22 лютага 2018 года.

Дзе: пр-т. Незалежнасці, 58/1-6 (мастацкая галерэя "Арцель").

Тэги:
художник, выставка, мастацкая галерэя "Арцель", Валерый Песін, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы