00:25 19 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.45
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Хто прадставіць краіну на конкурсе, пакуль невядома.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2018" выступіць у першым паўфінале, які адбудзецца ў Лісабоне 8 мая. Лёсаванне размеркавання краін-удзельніц па двух паўфіналах конкурсу прайшло 29 студзеня.

Усяго ў гэтым годзе ў конкурсе будуць удзельнічаць 43 краіны. Вызначана, што ў першым паўфінале 8 мая выступяць 19 краін, у другім — 10 мая — 18.

У першым паўфінале разам з прадстаўніком Беларусі выступяць і прагаласуюць Балгарыя, Літва, Албанія, Чэхія, Бельгія, Ісландыя, Азербайджан, Ізраіль, Эстонія, Швейцарыя, Фінляндыя, Аўстрыя, Ірландыя, Арменія, Кіпр, Харватыя, Грэцыя і Македонія.

Удзельнікі-прадстаўнікі краін заснавальнікаў "Еўрабачання" і прадстаўнік Партугаліі, якая ў гэтым годзе прымае конкурс, трапляюць адразу ў фінал. Яны таксама транслююць паўфіналы і галасуюць за іх удзельнікаў. Партугалія, Іспанія і Вялікабрытанія будуць ацэньваць канкурсантаў першага паўфіналу, а Германія, Францыя і Італія — другога. Парадкавыя нумары ўдзельнікаў абодвух паўфіналаў будуць вызначаны пазней.

Казарцаў пра адбор Еўрабачання: добрыя галасы і агідныя песні >>

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў сталіцы Партугаліі Лісабоне з 8 па 12 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі — "Беларусь 1" і міжнародны тэлеканал "Беларусь 24".

По теме

Дайнека: на "Еўрабачанні" многае наканавана
Якую песню спявала Shuma на адборы на Еўрабачанне
Кароны, скура, травесці - самыя яркія вобразы адбору на "Еўрабачанне"
Тэги:
музыка, конкурс, Еўрабачанне-2018, Лісабон, Партугалія, Беларусь

Галоўныя тэмы