Пераможцаў конкурса "Мастацтва кнігі" назавуць на Мінскім кірмашы кніг

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ кніжнай краме, архіўнае фота
У кніжнай краме, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На ўзнагароды прэтэндавала 148 выданняў, а ў спіс пераможцаў увайшлі крыху менш за палову.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Пераможцы конкурса "Мастацтва кнігі" атрымаюць узнагароды на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, паведамілі Sputnik у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Кнігарня - Sputnik Беларусь
Мастацкая і дзіцячая літаратура складае топ папулярных беларускіх кніг

На ўзнагароды прэтэндавала 148 выданняў ад 34 арганізацый. Па выніках рэйтынгавага галасавання мастацка-экспертнага журы былі вызначаныя 62 выданні.

Пераможцы абраныя ў 16 намінацыях, сярод якіх "ЛІТ-фармат", "Падручнік новага стагоддзя", "Залатыя скрыжалі", "Малы залаты фаліянт" і іншыя.

Галоўны прыз — гэта Гран-пры ў намінацыі "Трыумф", пераможца ў якой артымае дыплом імя Францыска Скарыны і памятны знак-сімвал "Вялікі залаты фаліянт".

XXV Мінскі міжнародны кніжны кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка пад дэвізам "Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы".

Стужка навiн
0