Мастацкі музей запрашае на дзень нараджэння Леаніда Шчамялёва

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Беларусі
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выстава ў гонар Народнага мастака Беларусі адкрыецца 5 лютага – у яго дзень нараджэння.

МІНСК, 30 сту — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі запрашае адсвяткаваць дзень нараджэння Народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва ў асяроддзі яго карцін, паведамілі Sputnik арганізатары.

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Запрошаны выкладчык з Нідэрландаў выступіць у Мастацкім музеі

5 лютага ў музеі адкрыецца выстава, прымеркаваная да 95-годдзя са дня нараджэння Леаніда Шчамялёва. "Экспазіцыя выставы ўвасабляе 70 гадоў жыцця ў мастацтве Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва — ад пасляваеннага навучэнца да выбітнага майстра ХХІ стагоддзя, жыццё і лёс якога — прыклад выключнага чалавечага і творчага даўгалецця, стойкасці і вернасці абранаму шляху", — падкрэслілі ў музеі.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена 60 жывапісных твораў 1960-2000-х гадоў са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза мастакоў, Музея гісторыі горада Мінска.

Стужка навiн
0