11:19 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
Балет Вітаўт прадставілі ў Вільнюсе

Больш за паўтары тысячы гледачоў убачылі балет "Вітаўт" у Вільнюсе

© Photo : Большой театр Беларуси
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3510

Знакаміты балет ужо пяць гадоў з’яўляецца візітоўкай Вялікага тэатра Беларусі.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Балетная трупа Вялікага тэатра Беларусі прадставіла на арэне Siemens у Вільнюсе скандальны балет "Вітаўт", які ўбычылі больш за паўтары тысячы гледачоў, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэатра.

На літоўскай сцэне старажытныя персанажы летапісаў — Вітаўт і Ягайла — змагаліся за ўладу і каханне прыгожай Ганны.

Балет Вітаўт прадставілі ў Вільнюсе
© Photo : Большой театр Беларуси
Па меркаванні стваральнікаў, балет прадстаўляе адзін з самых яркіх эпізодаў гісторыі Літвы і Беларусі

"Князь Вітаўт — гэта адзін з самых яркіх эпізодаў у гісторыі і Літвы і Беларусі. Мы імкнуліся стварыць харэаграфічную легенду на тэму пэўных гістарычных падзей. Аб тым, як у нас гэта атрымалася, расказвае рэакцыя гледачоў", — падкрэсліў мастацкі кіраўнік балета Вялікага тэатра оперы і балета Юры Траян.

Спектакль, які раней літоўскі міністр культуры называла правакацыяй і дэманстрацыяй мяккай сілы, атрымаў выскоія адзнакі літоўскіх гледачоў. Пасля прэм'еры артыстам давялось пачуць словы аб майстэрстве і прафесіяналізме, прыгажосці і шкадаванні аб тым, што "пастаноўка так хутка скончылася".

Балет Вітаўт прадставілі ў Вільнюсе
© Photo : Большой театр Беларуси
Вітаўт і Ягайла змагаліся за ўладу і каханне выдатнай Ганны

Нацыянальны балет Вячаслава Кузняцова, у аснове якога — п'еса Аляксея Дударава, з'явіўся ў рэпертуары тэатра ў 2013-м — і адразу стаў своеасаблівай візітнай карткай беларускага балета, а таксама паспеў палюбіцца гледачам.

Вядучыя партыі ў спектаклі выканалі Антон Краўчанка (Вітаўт), Ірына Яромкіна (Ганна), Аляксандра Чыжык (Ядвіга), Ягор Азаркевіч (Ягайла), Дзмітрый Шэмет (Кейстут), Вольга Гайко (Бірута), Такатошы Мачыяма (Чорны чалавек), Канстанцін Геронік (Шут).

Як Вітаў Літву напалохаў >>

Тэги:
балет, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Вільнюс, Літва, Беларусь

Галоўныя тэмы