Кустурыца прэзентуе на "Славянскім базары" новую рэжысёрскую работу

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкРэжысёр, музыкант, саліст групы "The No Smoking Orchestra" Эмір Кустурыца
Рэжысёр, музыкант, саліст групы The No Smoking Orchestra Эмір Кустурыца - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сербскі рэжысёр упершыню выступіць на сцэне Летняга амфітэатра.

МІНСК, 31 сту — Sputnik. Сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца ўпершыню выступіць на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з канцэртам гурта "The No Smoking Orchestra", паведамляецца на сайце фестываля.

Славянскі базар у Віцебску, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня

Разам з ім на сцэну выйдзе музыкант і кампазітар Гаран Брэгавіч, вядомы ў свеце як аўтар музыкі да многіх фільмаў, у тым ліку і фільмаў Кустурыцы.

Як паведаміў на першай прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню XXVII форуму, генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка, сербскі рэжысёр таксама прэзентуе сваю новую рэжысёрскую работу ў рамках кінапраграммы фестывалю.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе арганізатары пастараліся сабраць у Віцебску не толькі добра вядомых артыстаў, але і тых, хто яшчэ не выстапаў на фестывальнай сцэне.

Білеты на "Славянскі базар ў Віцебску" з'явяцца ў продажы ужо 23 лютага. Да таго часу арганізатары абяцыюць назваць усе сольныя праекты галоўнай феставыльнай пляцоўкі — Летняга амфітэатра.

Стужка навiн
0