Гродна назвалі лепшым горадам Беларусі ў культурнай сферы

© Sputnik / Инна ГришукВуліца ў Гродне, архіўнае фота
Вуліца ў Гродне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод крытэрыяў адбору - колькасць культурных мерапрыемстваў і іх гледачоў, узровень іх арганізацыі і эфектыўнасць выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

МІНСК, 7 лют — Sputnik. Горад Гродна стаў пераможцам у намінацыі "Лепшы абласны цэнтр" ў 2017 годзе па выніках рэспубліканскага конкурса "Горад культуры".

Узнагароджанне пераможцаў адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску ў мінулы аўторак: дыплом урачыста ўручылі старшыні гарвыканкама Мечыславу Гою.

Гродна, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Гродне распрацавалі "Пашпарт турыста"

"Прызнанне Гродна лепшым абласным цэнтрам у сферы культуры — гэта заслуга, перш за ўсё, яго жыхароў, і трэба прыкладаць сумесныя намаганні па далейшым захаванні яго гісторыка-культурнай спадчыны з тым, каб зберагчы тое, што дасталася нам ад продкаў", — распавёў кіраўнік гарадской адміністрацыі карэспандэнтам газеты "Вячэрні Гродна".

Крытэрамі для выяўлення горада-лідара сталі колькасць культурных мерапрыемстваў у горадзе і гледачоў, якія імі цікавяцца, работа па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і эфектыўнасць выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама ўзровень арганізацыі гарадскіх святаў, добраўпарадкавання і эстэтычнай культуры.

Акрамя дыплома ад арганізатараў конкурса ў Міністэрстве культуры Гродна атрымаў таксама грашовую прэмію.

У рамках конкурса былі таксама адзначаныя Бабруйск ("Лепшы горад абласнога падпарадкавання"), Светлагорск ("Лепшы горад раённага падпарадкавання"), пасёлак Сапоцкін ("Лепшы пасёлак гарадскога тыпу") і Адэльск ("Лепшы аграгарадок") у Гродзенскай вобласці.

Стужка навiн
0