16:49 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
3020

Сустрэча з’яўляецца адным з мерапрыемстваў адукацыйнага праекта "Great Britain".

МІНСК, 9 лют — Sputnik. Сустрэча с паэтам з Вялікабрытаніі Стывенам Джэймсам Рыдам адбудзецца ў Нацыянальным гістарычным музеі, паведамілі Sputnik арганізатары.

Мерапрыемства адбудзецца у рамках адукацыйнага выставачнага праекта "Great Britain", які музей рэалізуе сумесна з мастачкай Антанінай Петрыкоўскай. Асаблівасць выставы ў тым, што некаторыя карціны можна будзе пабачыць толькі аднойчы — на выставе: мастачка мае намер перадаць у дар частку карцін арганізацыі National Trust (UK), якая займаецца захаваннем гістарычных будынкаў, помнікаў і месцаў Вялікабрытаніі.

Наведвальнікі сустрэчы змогуць не толькі акунуцца ў атмасферу Англіі, даведацца пра культуру і сістэму адукаццыі, але і пазнаёміцца з паэтычнай творчасцю Стывена Рыда.

Акрамя таго, госці атрымаюць падарункі за лепшы пераклад вершаў на беларускую мову.

Тэги:
выставка, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы