02:10 22 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.04
Кацярына Массэ

Прэзентацыя кнігі паэзіі "Беланоч" Кацярыны Масэ адбудзецца ў Мінску

© Sputnik / Юлія Ліж
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Наведвальнікаў прэзентацыі чакае размова з аўтарам, аўтограф-сэсія і прыемная музыка.

МІНСК, 12 лют – Sputnik. Прэзентацыя чацьвёртай кнігі вершаў паэткі Кацярыны Масэ "Беланоч" адбудзецца ў мінскай галерэі "Арт-Беларусь" 15 лютага.

У чарговы зборнік беларускай паэткі ўвайшло 35 вершаў. Яны звязаны тэмай самаасэнсавання і пагружэння ў сябе, і ноч – лепшы для гэтага час. У цемры бачна тое, што схавана за дзённым святлом: страхі, боль, смерць, але для таго, хто не баіцца сустрэцца з імі, штодня пачынаецца новае жыццё, як дзень бярэ пачатак у ночы.

Наведвальнікаў прэзентацыі чакае размова з аўтарам пра кнігу і яе стварэнне, аўтограф-сэсія і музыка ад Яўгена Нупрэйчыка (гітара) і Ганны Шакель (цымбалы).

Кацярына Масэ — маладая паэтка, мастачка, перакладчык, аўтар чатырох кніг паэзіі, удзельнік і арганізатар літаратурных і мастацкіх імпрэз, лаўрэат беларускіх і міжнародных конкурсаў, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Калі: 15 лютага, 19:00.

Дзе: Галерэя "Арт-Беларусь", Палац мастацтвў.

Уваход вольны.

Тэги:
Вершы, "Беланоч" (кніга вершаў), Палац мастацтваў, Кацярына Масэ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы