05:10 26 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Дзяўчынка ў ледзяных санках (архіўнае фота)

Падзівіцца з ледзяных скульптур і паесці бліноў запрашае Батанічны сад

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
810

Адначасова з фестывалем ледзяных скульптур у Батанічным садзе будуць святкаваць Масленіцу.

МІНСК, 12 лют – Sputnik. Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі запрашае на IV фестываль ледзяных скульптур "Свет крышталяў", які ў гэтым годзе супаў са святкаваннем Масленіцы.

Зімовыя архідэі пахнуць карамеллю
© Sputnik / Анастасия Волчок

Прафесійныя майстры скульптуры, якія неаднаразова прымалі ўдзел у міжнародных фестывалях, будуць працаваць у батанічным садзе з 15 лютага. Непасрэдна адкрыццё фестывалю адбудзецца 17 лютага а 13:00, далей ён будзе працаваць як выстава ледзяных скульптур.

Адначасова ў Батанічным садзе будуць святкаваць Масленіцу: адбудзецца тэатральнае шэсце, наведвальнікаў чакае святочная праграма з песнямі, жартамі, народнымі беларускімі танцамі і гульнямі.

Госці змогуць пакаштаваць грачаныя бліны з ікрой і мёдам, а таксама глінтвейн і гарачы чай.

Напрыканцы свята абяцаюць фаер-шоу, традыцыйны кулачны бой і спаленне пудзіла зімы.

Калі: 17 лютага, 13:00 – 17:00.

Кошт квіткоў: 6 рублёў.

Падрабязней пра праграму мерапрыемста можна даведацца на сайце Батанічнага саду ці па тэлефоне 292-69-15.

Тэги:
ледзяныя скульптуры, Масленіца, Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы