01:19 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
2320

Мастачка працуе ў розных стылях: ад шыкоўнага посуду з арнаментамі і кветкавымі кампазіцыямі да абстрактных формаў.

МІНСК, 14 лют – Sputnik. Выстава фарфору "Мой ікігай" пачне сваю працу ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 1 сакавіка.

"Ікігай" у перакладзе з японскага значыць "сэнс жыцця", гэта паняцце характэрызуе адчуванне ўласнага прызначэння.

"Фарфор для Аляксандры Баўтрук — справа яе жыцця, яе ікігай. Аўтар глядзіць на свет праз пачуцці, адлюстроўваючы і зменьваючы ўбачанае на фарфоры", — расказалі ў музеі.

Сярод твораў Аляксандра Баўтрук ёсць і рэчы, выкананыя ў стылі еўрапейскай палацавай мастацкай класікі, і абстрактныя формы. Мастачка валодае ўнікальнымі тэхнікамі надпаліўнага роспісу па фарфоры, займаецца жывапісам на высакаякасным рэдкім фарфоры.

У музеі будуць прадстаўлены больш за 70 твораў аўтарскага фарфору.

Тэги:
фарфор, выстава, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы