06:04 17 жніўня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.07
Выстава карцін Я Манэ. Я Шышкін. Я Малевіч у Мінску

Выстава "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Артем Бордовский
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
7410

Кожны ахвотны можа прыняць удзел у выставе пры ўмове, што яго твор пройдзе ва ўваходныя дзверы.

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Выстава "Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч", на якой будуць прадстаўлены творы кожнага мастака, які прынясе працу, адкрыецца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 7 сакавіка.

Працы ўсіх жадаючых будуць прымацца куратарам выставы Вольгай Кліп з 4 па 6 сакавіка, з 12:00 да 20:00 па адрасе: пр. Незалежнасці, 47 (НЦСМ) па жывой чарзе і размяшчацца ў экспазіцыі да 7 сакавіка ці пакуль не скончыцца экспазіцыйнае месца. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 20 рублёў.

Пераможца праекта Я Манэ, Я Шышкін, Я Малевіч адкрыў выставу
© Sputnik / Станислав Андросик, Артем Бордовский

Прыняць удзел у выставе могуць усе заахвотныя па-за залежнасці ад полу, узросту, сацыяльнага статусу і веравызнання, знаходжання ў мастацкіх саюзах, наяўнасці або адсутнасці мастацкай адукацыі. Да ўдзелу ў выставе прымаюцца творы выяўленчага мастацтва, у тым ліку тыя, якія выкананы з выкарыстаннем новых медыя, а таксама аўдыёвізуальныя і відовішчныя віды мастацтва. Кожны ахвотны можа ўзяць удзел у выставе пры ўмове, што яго твор пройдзе ва ўваходныя дзверы. У музеі таксама звяртаюцца да аўтараў з просьбай забяспечыць работы, якія прадугледжваюць мацаванне да сцяны, падвеснай сістэмай.

Кожны наведвальнік выставы атрымае магчымасць прагаласаваць за ўпадабаныя творы, пераможцы галасавання гледачоў будуць вызначаныя шляхам падліку галасоў. Кожны мастак-удзельнік атрымае абанемент на пастаяннае наведванне выставы і каталог выставы з творамі ўсіх удзельнікаў.

Першая ўсебеларуская выстава мастацтва прайшла ў лютым 2017 года. У ёй удзельнічалі 661 мастак, і за чатыры тыдні яе наведалі больш за 5000 гледачоў.

Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў з 7 сакавіка па 8 красавіка 2018 года.

Графік працы выставы: 12:00-20:00, серада — з 13:00 да 21:00, выхадныя: панядзелак, аўторак.

Кошт наведвання: поўны білет — 5 руб., пенсійны, школьны — 3 руб., бясплатна: дзеці да сямі гадоў (у суправаджэнні дарослых), ветэраны, наведвальнікі з інваліднасцю, журналісты (пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання).

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на старонцы ў "Фэйсбуку".

Тэги:
"Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч" (выстава), НЦСМ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы