23:01 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Зміцер Вайцюшкевіч на юбілейным канцэрце, архіўнае фота

Зміцер Вайцюшкевіч зладзіць "Вясновы дзень" у Мінску

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
920

Канцэрт, прысвечаны прыгажосці, адбудзецца ў сталіцы напярэдадні Міжнароднага жаночага дню.

МІНСК, 15 лют — Sputnik. Напярэдадні 8 сакавіка Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra прадставяць у Мінску праграму "Вясновы дзень", паведамляецца на афіцыйнай старонцы выканаўцы ў "Фэйсбуку".

Канцэрт будзе прысвечаны прыгажосці вясны і ўсіх жанчын свету.

Назва праграмы пайшла ад песні на словы Рыгора Барадуліна, напісанай спецыяльна для альбома "Паравоз кахання" ў 2004 годзе.

Падчас выступу таксама прагучаць песні на вершы Алеся Камоцкага, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча і іншых аўтараў.

Калі: 7 сакавіка, 19:00.

Дзе: вул. Уральская, 3 (ДК імя Шарко).

По теме

Руся, Mustelide, Ганна Жданава і Паліна Рэспубліка выступяць на адной сцэне
Naka Piano зайграе лепшыя песні ў адным з мінскіх клубаў
Тэги:
концерт, Міжнародны жаночы дзень, Зміцер Вайцюшкевіч, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы