23:04 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

OK, Google, я ў музеі: беларускім падлеткам раскажуць аб сучасным мастацтве

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Курс пра класічнае і сучаснае мастацтва распрацаваны спецыяльна для падлеткавай аўдыторыі.

МІНСК, 20 лют — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей запрашае падлеткаў узяць удзел у тэарэтыка-практычным курсе "OK, Google, я ў музеі!", паведамілі Sputnik у прэс-службе ўстановы.

Аўтары праграмы, лабараторыя адукацыі "Нерэус", абяцаюць пазнаёміць навучэнцаў з асновамі класічнага і прынцыпамі сучаснага мастацтва.

"Курс актуалізуе зацікаўленасць тэмай мастацтва і прапануе прымерыць на сябе ролю аўтара праз практыку ў адным з самых даступных відаў сучаснага мастацтва — мабільнай фатаграфіі", — патлумачылі ў музеі.

На базе Нацыянальнага мастацкага музея пройдзе шэсць заняткаў па тры гадзіны. Удзельнікаў абяцаюць навучыць "адчуваць" колер і "бачыць" музыку на карціне, гаварыць пра мастацкія творы і  паспрабаваць сябе у розных жанрах.

Акрамя таго, навучэнцам раскажуць, што агульнага паміж партрэтамі Кацярыны II і аватаркамі ў сацсетках, нацюрмортамі і фотаздымкамі ежы ў Instagram, карцінамі Айвазоўскага і сучаснымі Travel-фота.

Выкладчыкамі на курсе стануць мастацтвазнаўца Сафія Садоўская і фатограф Ягор Вайноў. Заняткі будуць праходзіць кожную суботу з 24 лютага па 31 сакавіка.

Тэги:
Падлеткі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы