Беларускую Масленіцу адзначылі ў італьянскай Сардыніі

© Photo : Мария Макова / Почетное консульство Республики Беларусь в КальяриМасленіца ў Сардзініі
Масленіца ў Сардзініі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках свята прайшло святочнае шэсце па вуліцах раёна Марына ў Кальяры ў суправаджэнні музыкі, песень, танцаў, забаў, карагодаў і гульняў.

МІНСК, 22 лют – Sputnik. Традыцыйнае беларускае свята "Масленіцу" адсвяткавалі ў сталіцы Аўтаномнага рэгіёна Сардзінія Кальяры, паведаміў Sputnik Ганаровы Консул Рэспублікі Беларусь у г. Кальяры Джузэпэ Карбоні.

Свята прайшло па ініцыятыве Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь, у ім прынялі ўдзел мясцовыя жыхары і беларускія артысты.

На свяце выступілі салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага ансамбля "Харошкі", на акардэоне граў Уладзімір Гінько, на цымбалах — Марыя Кучынская.

© Photo : Мария Макова / Почетное консульство Республики Беларусь в КальяриМасленіца ў Сардзініі
Масленіца ў Сардзініі - Sputnik Беларусь
Масленіца ў Сардзініі

Вялікая аўдыторыя, якая складалася як з мясцовага насельніцтва Сардзініі, так і прадстаўнікоў постсавецкай дыяспары цёпла сустрэла ўдзельнікаў мерапрыемства.

© Photo : Мария Макова / Почетное консульство Республики Беларусь в КальяриМасленіца ў Сардзініі
Масленіца ў Сардзініі  - Sputnik Беларусь
Масленіца ў Сардзініі

У рамках свята прайшло святочнае шэсце па вуліцах раёна Марына ў Кальяры ў суправаджэнні музыкі, песень, танцаў, забаў, карагодаў і гульняў.

© Photo : Мария Макова / Почетное консульство Республики Беларусь в КальяриМасленіца ў Сардзініі
Масленіца ў Сардзініі  - Sputnik Беларусь
Масленіца ў Сардзініі

Больш за 50 невялікіх сувеніраў і памятных прызоў пасля ўручылі самым маленькім удзельнікам шэсця. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, танцавалі, вадзілі карагоды і цешыліся іншымі забавамі, якія арганізавалі з нагоды свята.

На свяце можна было падзівіцца на традыцыйнае пудзіла Масленіцы і пакаштаваць бліноў: больш за 400 бясплатных пачастункаў раздалі наведвальнікам, валанцёры постсавецкай дыяспары.

© Photo : Мария Макова / Почетное консульство Республики Беларусь в КальяриМасленіца ў Сардзініі
Масленіца ў Сардзініі  - Sputnik Беларусь
Масленіца ў Сардзініі

Валанцёры добра падрыхтаваліся да свята: яні самі пяклі бліны, шылі касцюмы, рабілі дэкарацыі і, зразумела, прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі першых адкрытых гулянняў у гонар Масленіцы на Сардзініі.

Стужка навiн
0