Студыя "Беларусьфільм" абвергла інфармацыю аб звальненні гендырэктара

© Sputnik / Ирина БукасБеларусьфільм
Беларусьфільм - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аб звальненні Ігара Поршнева з пасады генеральнага дырэктара паведаміў у сацыяльных сетках кінадраматург Андрэй Курэйчык.

МІНСК, 22 лют — Sputnik. Інфармацыі аб звальненні Ігара Поршнева з пасады генеральнага дырэктара студыі "Беларусьфільм" на дадзены момант няма, паведамілі Sputnik у прыёмнай нацыянальнай кінастудыі.

Кінастудыя Беларусьфільм - Sputnik Беларусь
Беларусьфільм запусціў абноўлены канал на Youtube

Дырэктарам "Беларусьфільма" ў 2015-м быў прызначаны Ігар Поршнеў — ён павінен быў завяршыць рэканструкцыю нацыянальнай кінастудыі і "ўдыхнуць у яе новае жыццё".

У чацвер кінадраматург Андрэй Курэйчык у сваіх сацыяльных сетках паведаміў аб звальненні Поршнева — па яго дадзеных, гендырэктар пакіне свой пост з 1 сакавіка. Зрэшты, на самой студыі гэтыя звесткі пакуль абвяргаюць.

"У нас усё нармальна, генеральны дырэктар працуе", — паведамілі ў прыёмнай студыі і дадалі, што ніякай інфармацыі пра звальненне кіраўніка пакуль няма.

Аб быццам бы звальненні Поршнева і прапанове яму "напісаць па ўласным жаданні" за апошнія гады паведамлялі некалькі разоў. Кожны раз гэтую інфармацыю абвяргаюць.

Дырэктара "Беларусьфільма" прызначае міністэрства культуры, кандыдата на пасаду узгадняе прэзідэнт Беларусі.

Нядаўна Мінкульт вырашыў заняцца адраджэннем беларускага кіно. Рыхтуецца праект указа па стымуляванні кінематографа, сярод пунктаў якога — абавязаць усе фільмы з дзяржпадтрымкай здымаць стужкі на базе "Беларусьфільма". Кіраўнік ведамства Юрый Бондар крытыкаваў студыю за адсутнасць "візітнай карткі" і адсутнасць дзеянняў па паляпшэнні мастацкіх якасцяў кінастужак.

Стужка навiн
0