Дарагі супрэматызм: колькі каштуюць карціны Малевіча

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкКарціна Казімера Малевіча "Касец"
Карціна Казімера Малевіча Касец - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першую сваю жывапісную працу Казімір прадаў за пяць рублёў і цэлы месяц купляў на іх любімую ўкраінскую каўбасу.

Карціна Казіміра Малевіча "Супрэматычная кампазіцыя з палоскай у праекцыі" пайшла з малатка на таргах аўкцыённага дома Sotheby's у Нью-Ёрку за 21,2 мільёна долараў — гэта адна з апошніх прададзеных работ. З гадамі расцэнкі на карціны мастака, які  з 1919 па 1922 гады жыў у Віцебску, адчувальна павысіліся. Карэспандэнт Sputnik сабраў гісторыі самых дарагіх прададзеных з аўкцыёнаў карцін.

Спадчыннікі супраць музея

Карціну "Супрэматычная кампазіцыя" мастак напісаў у 1916 годзе. Яе прадалі на аўкцыёне Sotheby's 3 лістапада 2008 года за 60 мільёнаў долараў. На аўкцыён яе выставілі спадчыннікі Малевіча. Карціна застаецца самай дарагой работай рускага мастака, прададзенай з аўкцыёну.

© AP / DIMA GAVRYSH"Супрэматычная кампазіцыя" была прададзеная за 60 мільёнаў долараў
Картина Малевича Супрематическая композиция  - Sputnik Беларусь
"Супрэматычная кампазіцыя" была прададзеная за 60 мільёнаў долараў

У 1927 годзе карціну паказалі на берлінскай выставе, на якой прысутнічаў і Малевіч, аднак візу яму не працягнулі, і мастаку прыйшлося вярнуцца ў СССР яшчэ да закрыцця выставы. Нямецкі архітэктар Гуга Херынг захоўваў карціну, а праз некаторы час перадаў усе працы, якія ў яго захаваліся, у Гарадскі музей Амстэрдама "Стэдэлейк" з умовай штогадовых выплат пэўных сум на працягу 12 гадоў.

З 1970-х гадоў нашчадкі Малевіча спрабавалі дамагчыся вяртання гэтых карцін, і толькі ў 2002 годзе 14 работ з калекцыі "Стэдэлейка" вывезлі на выставу ў Музей Гугенхайма. Частка спадчыннікаў, будучы грамадзянамі ЗША, узбудзіла на тэрыторыі Штатаў пазоў супраць галандскага музея, і музей без суда вярнуў ім пяць з трыццаці шасці жывапісных работ, што там захоўваліся.

© AP / Richard DrewКампазіцыя Казіміра Малевіча "Містычны супрэматызм"
Композиция Казимира Малевича Мистический супрематизм - Sputnik Беларусь
Кампазіцыя Казіміра Малевіча "Містычны супрэматызм"

"Містычны супрэматызм" быў прададзены на аўкцыёне Sotheby's 5 лістапада 2015 года. Ён быў у ліку карцін, якія музей вярнуў нашчадкам. На аўкцыёне яе прадалі больш чым за 37 мільёнаў долараў. Яшчэ адна карціна з ліку тых, якія вярнулі нашчадкам, "Супрэматызм. 18-я канструкцыя", была прададзеная ў тым жа годзе за 33,76 мільёна долараў.

Выратаванне карціны ад нацыстаў

Яшчэ адна карціна таксама выстаўлялася на берлінскай Große Berliner Kunstausstellung у 1927 годзе і пасля ад'езду мастака ў СССР засталася ў Германіі. Альфрэд Бар, які ў тыя гады ўзначальваў нью-ёркскі Музей сучаснага мастацтва, вывез яе разам з яшчэ дваццаццю працамі ў Нью-Ёрк на выставу "Кубізм і абстрактнае мастацтва".

Да таго моманту ў Германіі пры ўладзе ўжо былі нацысты, супрэматызм даводзілася хаваць у склепе дырэктара аднаго з нямецкіх музеяў Аляксандра Дорнера. Ён і перадаў карціны дырэктару МоМА, які пакінуў іх у сваім музеі. У 1999 годзе па дамове з нашчадкамі Малевіча музей вярнуў ім некалькі карцін.

Дарагі аўтапартрэт

Аўтапартрэт быў напісаны ў 1909-1910 гадах і прададзены ў лютым 2015 года пад 8,66 мільёна доалараў. Сума вялікая, бо гаворка ідзе пра графік. У 2004 годзе карціна прадавалася на аўкцыёне Christie's у Лондане, і тады кошт яе продажу склала 162 тысячы фунтаў.

Стужка навiн
0